Маленькая дзяўчыначка
Як зоры выйдуць ззяць
Маліла, прасіла крылы атрымаць.
Такія моцныя крылы,
Каб у небе апынуцца.
У надхмарным далечы ляцець,
і болей не вырнуцца.
І ноч ёй адказала,
І падарыла ёй.
На вушка спявала: "Лунай, дачка над зямлёй!"
Такія моцныя крылы!
Насустрач летуценням!
Ляці душа мая, ляці
насуперак сумненням!
Але сярод бяскрылых
няма пастаў лятаць.
У іх звычаях жахлівых
блукаць, па зямлі блукаць.
І гэтак год за годам
ісці куды вядуць.
З патухлямі вачыма
крылы за плячыма цягнуць.
Такія цяжкія крылы,
што болем аддаецца.
Калі ў нябёсах нельга жыць,
Навошта жыць, здаецца.
i like this version better than the original. The middle part has that aggression that makes the excellent balance with the beginning and ending of the song. owlobo